?

Log in

Проста так:)

Толькі чыстай вадзіцы
Набяру я у флягу
Ды вазьму і паеду
Ў трынідадзітабага.

І схаваю на дачы
Ў куст шыпшыны рыдлёўку,
І "Ня хутка чакайце!"
Напішу я алоўкам.

Без усіх абавязкаў,
Без падумак бянтэжных
Стану вольнаю птушкай
Я на тым узьбярэжжы.

Ціха хвалі плюскочуць,
Ківі ўсюды навалам,
Я ў шыкоўным фатэлі,
Побач хтось з апахалам…

Засынаю у марах,
Ды чамусьці мне сьніцца:
На тутэйшых імшарах
Я зьбіраю дурніцы.

Чалавек з тлуму

Прыйдзе восень — забярэ мяне з сабою,
прыйдзе вецер — забярэ мяне з сабою,
прыйдзеш ты — і спозьнісься, як сьмерць.

Сэрца не пасьпее дагарэць,
гукі не пасьпеюць стацца словам,
не пасьпеюць словам адляцець,
не пачутыя ніводным вухам,
цень мой не пасьпее звар’яцець,
цьвелячыся з правільнасьці рухаў,
тоячыся побач, не пасьпее
кава закіпець, і попел
прызямліцца не пасьпее на падлогу,
стане кава цёплаю вадою,
цыгарэты мяккаю травою,
хата не пасьпее акалець…

Прыйдзеш ты,
і спозьнісься,
як сьмерць...

Каб не наклікаць бяду...

З пакалення ў пакаленне, ад дзедаў да ўнукаў перадаваліся правілы паводзін у сям’і, у момант правядзення сямейна-родавых святаў ці паўсядзённа.

1. Катэгарычна забаранялася браць што-небудзь з магілы ці могілак — каб не прынесці ў хату новую бяду.
2. Паколькі на падлозе ў хаце застаюцца нашы сляды, то пэўную ўвагу надзялялі таму, як і калі месці падлогу. Напрыклад, забаранялася месці падлогу ўвечары, каб не “вымесці” кагосьці роднага; месці падлогу двума венікамі адначасова; нельга месці падлогу пры нябожчыку (мялі і мылі падлогу толькі пасля таго, як нябожчыка вынесуць з хаты, прычым смецце і ваду можна было выкінуць і выліць толькі пасля таго, як людзі вернуцца з могілак);
3. Не раілі цяжарнай жанчыне станавіцца хроснай маці.
У народзе перасцерагалі: нельга браць хроснымі бацькамі людзей з такімі ж імёнамі, як і ў бацькоў хрэсніка, бо ў такім выпадку хросныя бацькі могуць хутка “замяніць” родных.
4. Катэгарычна забаранялася садзіць каля дома, на падворку елку, каліну, вярбу. Гэтыя дрэвы не павінны расці ў непасрэдным кантакце з людзьмі. У такім выпадку яны “выжываюць” апошніх. Акрамя гэтага, забаранялася ссякаць дрэва на могілках.
5. Нават жартам, па недарэчнасці ці па асабістым неразуменні ніколі і нікому не жадайце смерці. Гэты праклён можа павярнуцца супраць вас.
У кожнага народа ёсць свае старадаўнія песні, вядомыя па ўсёй тэрыторыі краіны, іх ведае з дзяцінства кожны. І ёсць тыя, што быццам нябачнымі ніцямі прывязаныя да нейкага аднога паселішча, да пэўнай вёсачкі, да канкрэтнай сасны ці паляны, да яркага эпізоду гісторыі населенага пункта, пазначанага далёка не на кожнай карце. Яны малавядомыя, іх памятаюць толькі ў пэўнай мясцовасці, а таму і паміраюць яны хутчэй. Але менавіта такія песні, легенды ці казкі гісторыкі і этнографы лічаць сваімі самымі каштоўнымі жамчужынамі. І вельмі часта яны нашмат рамантычнейшыя і прыгажэйшыя за агульнавядомыя.

Гісторыя, якая лягла ў аснову "Дунілавіцкай балады", што сталася візітнай карткай вёскі Дунілавічы на Пастаўшчыне, адбылася тут не ў далёкім мінулым, а "за польскім часам", у 1936 годзе. Але і да сённяшняга дня гэтая песня была б ужо забытая нават у Дунілавічах, калі б не шчаслівы збег абставінаў. Некалькі гадоў таму мясцовы хор рыхтаваўся прыняць удзел у раённым аглядзе тутэйшай самадзейнасці. Хацелася прывезці на конкурс што-небудзь адмысловае. У той момант і ўзгадалі артысты пра песню, якую чулі ў маленстве. А адна са старэйшых жыхарак вёскі, Юзэфа Буцько, да якой звярнуліся ўдзельнікі хора, напела ім баладу і расказала гісторыю, якая лягла ў яе аснову.
Юзэфа Іванаўна была сведкай тых падзеяў і захавала яркія ўспаміны пра іх, хаця ў 1936-м ёй было ўсяго шэсьць год. Яна і сёння распавядае гэтую ўжо амаль легенду, у якую цяжка было б паверыць, калі б там не было канкрэтных імёнаў і прозвішчаў ды не ўказваліся дакладныя мясціны, дзе 28 красавіка сем дзесяцігоддзяў таму адбылася трагедыяCollapse )
Як часта ў час далёкіх вандровак мы на прыпынку даём усім зразумелую каманду: “Дзяўчаты -- налева, хлопцы -- направа”. Узгадайце паводзіны жанчыны, якая сустракае свайго мужа, які прыйшоў сярод ночы, на парозе хаты: “Ну што -- зноў налева хадзіў!” Давайце прыгадаем яшчэ некалькі прыкладаў абрадавага і пазаабрадавага падзялення на правае і левае як сімвалізацыю мужчынскага і жаночага пачаткаў.

· Памерлага мужчыну да таго часу, пакуль зробяць труну, клалі на лаву, якая стаяла з правага боку ад уваходу, памерлую жанчыну -- на тую, што знаходзілася злева ад уваходу або ад чырвонага кута.
· За жалобны стол сямейная пара садзілася так, каб муж і жонка аказаліся адзін насупраць аднаго (цераз стол), прычым мужчыны садзіліся ўздоўж сцяны -- па правы бок стала.
· Па першых рухах плода вызначалі пол будучага дзіцяці: калі цяжарная жанчына пачуе першае шавяленне з левага боку -- будзе дзяўчынка, калі з правага -- хлопчык.
· Каб вызначыць пол будучага дзіцяці, цяжарную саджалі на падлогу і прасілі ўстаць. У залежнасці ад таго, якой рукой яна абапіралася, вызначалі: калі левай -- будзе дзяўчынка, калі правай -- хлопчык.
· У праваслаўных храмах уся сакральная прастора таксама дзеліцца на жаночую (левую) паўсферу, дзе знаходзіцца абраз Багародзіцы, і на мужчынскую (правую), у якой цэнтрам прыцягнення з’яўляецца выява ўкрыжаванага Хрыста. Жанчыны, калі ўваходзяць у храм, размяшчаюцца ў левай, “жаночай” палавіне, а мужчыны – на правай, «мужчынскай”.
· Адсюль зноў-такі неабходна перакінуць масток у сучаснасць. Уявім сабе, што маладая пара ўваходзіць у храм, каб у хуткім часе стаць пад вянец. Наўрад ці спатрэбіцца прыводзіць прыклады яшчэ якіх-небудзь сітуацый, каб усім стала зразумела, што нявеста павінна ў гэты час знаходзіцца з левага боку ад жаніха.

Той самы прынцып павінен ляжаць і ў аснове размяшчэння маладых падчас рэгістрацыі шлюбу ў загсе. Побач з маладымі стаяць самыя блізкія прадстаўнікі іх роду ці самыя лепшыя сябры -- шафер і шаферка, прычым кожны з іх зноў-такі займае сваё месца: шаферка каля нявесты, а значыць, на левай палавіне, шафер знаходзіцца з правага боку ад жаніха.

Як расцэньваць тое, што сёння ў загсах жаніха ставяць з левага боку, а нявесту -- з правага? Як зразумець, што шафер сёння чамусьці сядзіць побач з нявестай, а не побач са сваім лепшым сябрам -- жаніхом? Хто ведае, можа, мы ўжо на самім вяселлі “закладваем” бесклапотнае жыццё-быццё нашых маладых, калі іх паход “налева” будзе заканамерным.

Nov. 11th, 2008

Чытайце часопіс "Паміж" -- часопіс усіх часоў і народаў! Самы лепшы часопіс у гісторыі сусвету! А галоўнае -- адрэдагаваны самым востраразумным рэдактарам за ўсе часы існаваньня часопісаў! Я чытаю "Паміж", я абіраю "Паміж", я люблю "Паміж", а хто не чытае "Паміж" -- той лох і лузер, хай ён кусае сабе локці і болей не скардзіцца на сваё няўдалае жыцьцё! Жыве "Паміж"! Жыве вечна!

Nov. 11th, 2008

Нарадзілася я на Пакровы.
Нораў маю таму адмысловы.
Маю годнасьць і гонар ёсьць.
Прынімайце такую як ёсьць.

"Пайду шукаць маю Літву
Уздоўж нябёс, па хараству
Апалых зорак, што з Зямлі
Павевы ветру намялі..."
Людка Сільнова

Валошка

Гэтыя кветкі я люблю найболей, калі шчыра, хоць яны і вельмі сціплыя. Фота было зроблена ў жніўні гэтага года пад Віцебскам. Акрамя кветак я вельмі люблю падарожжы і проста люблю жыццё ва ўсіх яго праявах:)